Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Што «Дзень народнага адзінства» значыў для хрысціянаў у Заходняй Беларусі?

Што «Дзень народнага адзінства» значыў для хрысціянаў у Заходняй Беларусі?

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Ужо заўтра ўлады ў Беларусі будуць адзначаць так званы «Дзень народнага адзінства». Гісторыкі ўжо неаднаразова казалі аб тым, што дзень уступлення СССР у Другую сусветную вайну на адным баку з нацыстамі — гэта як мінімум спрэчная дата для новага дзяржаўнага свята, хоць фактычна гэта і прывяло да «ўз’яднання» Заходняй і Ўсходняй Беларусі пад кантролем Сталіна. Наша група таксама лічыць, што гаварыць пра народнае адзінства ў Беларусі пакуль відавочна рана. Таксама не можам не нагадаць, што 17 верасня стала трагічным днём для вернікаў з Заходняй Беларусі незалежна ад рэлігіі і канфесіі, бо яны патрапілі ў жорны рэпрэсій, якія раней практычна знішчылі арганізаванае рэлігійнае жыццё ва Ўсходняй Беларусі. Адпаведна, любы ўдзел цэркваў у святкаванні «Дня народнага адзінства» будзе сведчыць пра іх залежнасць ад ідэалагічных маніпуляцый дзяржавы. Мы будзем сачыць за рэлігійным бокам заўтрашняга «свята» і заклікаем нашых чытачоў дзяліцца праз @christianvisionBot інфармацыяй на гэтую тэму.

Таксама прапануем гістарычны матэрыял, падрыхтаваны сайтам katolik.life. Гэта вытрымкі з працы супрацоўніка Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Аляксандра Цымбала «Становішча праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гадах». Вядома, што антырэлігійныя рэпрэсіі не абмежаваліся Праваслаўнай царквой.

«…На другі дзень знаходжання ў Пінску чырвонаармейцы падпалілі Свята-Фёдараўскі сабор і стралялі ў яго са стрэльбаў. Ўдосталь наглуміўшыся над храмам, яны вырашылі адабраць царкоўную мэблю. Калі сябры царкоўнага камітэта Ганна Палюховіч, Барахава і Сыраватка (імёны невядомыя) запатрабавалі спыніць самаўпраўства або падаць дакументы на канфіскацыю маёмасці, іх арыштавалі. Здзекаваліся чырвонаармейцы і над епіскапам Аляксандрам. Лічачы яго дармаедам, яны прымушалі архіпастыра падмятаць вуліцы. У першыя дні ўсталявання савецкай улады былі забітыя: протаіерэй Андрэй Куц з сям’ёй у Шылавічах, святар Бароўскі ў вёсцы Лашы ў Ляўшове, святар Камінскі забіты каля Свіслачы. У Жыжме Лідскага благачыння быў застрэлены святар Яўграф Бука».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава