Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі: заяўкі на секцыю пра рэлігійную дыпламатыю

Чарговы Кангрэс адбудзецца з 25 па 27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына). Галоўны акадэмічны партнёр — Humboldt-Universität zu Berlin (Універсітэт ім. Гумбальта ў Берліне).
У 2025 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 12 даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыю, міжнародныя адносіны і паліталогію, сацыялогію, лінгвістыку, літаратуразнаўства і іншыя. «Хрысціянская візія» запрашае даследнікаў далучацца да панэлі на тэму «Праблемы і перспектывы рэлігійнай дыпламатыі».
Прыём індывідуальных заявак працягнецца да 16 чэрвеня 2025 года праз анлайн-форму.
Асноўныя працоўныя мовы Кангрэса — беларуская і англійская; дадатковыя — нямецкая, польская, украінская, літоўская, руская.