Збор для беларускіх палітзняволеных жанчын да 8 сакавіка

8 сакавіка – Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы.
Сёння многія беларускі сутыкаюцца з цяжкасцямі: хтосьці застаецца за кратамі, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы.
У знак салідарнасці Фонд «Краіна для жыцця» абвяшчае штогадовы дабрачынны збор для пацярпелых жанчын.
Акцыю арганізоўвае Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» (фонд BYSOL, кампанія By_Help, фонд «Краіна для жыцця» і ініцыятыва Dissidentby).
Куды пойдуць сродкі?
– гігіенічныя сродкi
– лекі
– базавыя рэчы
– іншыя неабходныя прадметы
Як дапамагчы?
– зрабіць ахвяраванне ў любы зручны спосаб
– распаўсюдзіць інфармацыю ў сацыяльных сетках, калі гэта бяспечна для вас
Сума збору: € 8 000. На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля 150 еўра.
Калі атрымаецца сабраць больш — яшчэ больш жанчын атрымаюць дапамогу.