Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Біскуп Касабуцкі пра выказванні Лукашэнкі на тэму Касцёла і ўручэнне даверчых грамат Апостальскім нунцыем

Біскуп Касабуцкі пра выказванні Лукашэнкі на тэму Касцёла і ўручэнне даверчых грамат Апостальскім нунцыем

Біскуп Касабуцкі пра выказванні Лукашэнкі на тэму Касцёла і ўручэнне даверчых грамат Апостальскім нунцыем

3 лістапада Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook падзяліўся асабістымі думкамі адносна нядаўніх выказванняў Аляксандра Лукашэнкі пра Каталіцкі Касцёл у Беларусі.

«Паважаныя сябры! Хачу падзяліцца з вамі невялікім разважаннем наконт падзей апошніх дзён.

Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам было сказана шмат слоў пра Каталіцкі Касцёл у нашай краіне.

Па першае, хачу звярнуць увагу на тое, што гэта не толькі і не столькі словы аднаго чалавека, колькі словы, падрыхтаваныя і ўкладзеныя ў яго вусны пэўнымі „ідэолагамі“ і „паліттэхнолагамі“, якія рыхтавалі гэту сустрэчу.

Каментаваць штосьці пра словы абразы і паклёпу ў адрас паважанага Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча не мае сэнсу, бо на гэту тэму я неаднаразова выказваўся публічна і афіцыйна.

Гэты фэйк уяўляе сабой абсалютна нічым не абгрунтаваную хлусню, якая не вытрымала ніякай крытыкі. Гэта палітычная гульня і не больш.

Справа замежных святароў, якія служаць у Беларусі (і вельмі добра гэта робяць, палюбіўшы нашу краіну і наш народ!), была заўсёды тэмай шантажу і ціску на Касцёл. Нічога дзіўнага, што прагучала ў чарговы раз.

Каталіцкі Касцёл сёння выступае супраць насілля, гвалту, здзекаў і катавання людзей, асаблівым чынам моліцца за палітвязняў, выступае супраць рэпрэсій і пераследу, супраць парушэння правоў чалавека, прыніжэння чалавечай годнасці, супраць звальнення з працы альбо адлічэння з навучальнай установы за погляды, нязгодныя з афіцыйнай ідэалогіяй. Касцёл моліцца і за тых, хто дае і выконвае злачынныя загады супраць народа…

Касцёл заклікае да адзінства, салідарнасці, падтрымкі адно аднаго, да быцця адным народам, нацыяй.

А ўсё гэта ў нашай краіне сёння лічыцца чымсьці дрэнным.

Таму трэба было плюнуць у Каталіцкі Касцёл і абліць яго брудам. Запалохаць, анансаваць чарговы крок па пераследу (тэма замежных святароў). У сувязі з гэтым мы і пачулі тое, што пачулі. Хачу заўважыць, што гэтыя „ідэолагі“ і „паліттэхнолагі“ папрацавалі вельмі слаба, і ім можна з нацяжкай паставіць слабенькую „два з мінусам“ па дзесяцібальнай сістэме. Можа яны хацелі такім чынам дыскрэдытаваць Аляксандра Лукашэнку ў вачах грамадзтва? Альбо не адпавядаюць займаемым пасадам?.. Пытанні былі рытарычныя.

Шмат пытанняў я атрымліваю пра ўручэнне грамат Апостальскім нунцыем. Калі казаць коратка, то ўсё робіцца згодна з пратаколам дыпламатыі. Беларусь і Ватыкан маюць дыпламатычныя адносіны.

Як і кожны пасол, Нунцый уручае граматы таму, хто здзяйсняе рэальную ўладу ў краіне.

Такія цырымоніі адбываюцца некалькі разоў на год, па меры неабходнасці. З моманту ўручэння граматы пасол афіцыйна выконвае функцыю прадстаўніка сваёй краіны (у нашым выпадку Святога Пасаду) у дадзенай краіне».

Catholic.by


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава