Каталіцкія біскупы маліліся за журналістаў
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Ва ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна супрацоўнікаў СМІ, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Юрый Касабуцкі адправілі службу ў мінскай архікатэдры.
Са словам да вернікаў звярнуўся біскуп Касабуцкі які з’яўляецца старшынёй Рады па сродках масавай камунікацыі.
“У Касцёле на Беларусі каталіцкія медыя пачаліся з ініцыятывы энтузіястаў, якія пачулі пакліканне прысвяціць сябе гэтаму занятку. Цяпер яны ўжо “матрыярхі” – спадарыня Аліна Новікава, дырэктар выдавецтва «Pro Christo», і спадарыня Крыстына Лялько, галоўны рэдактар часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria». Гэтыя жанчыны прайшлі праз шмат цяжкасцяў, але даказалі, што натхненне злучанае з Божай воляй, дае вялікі плён”, — адзначыў біскуп.
Іерарх падзякаваў парталу Catholic.by, “Радыё Марыя”, прыгадаў таксама светлай памяці Юрыя Гарулёва, рэжысёра і дырэктара каталіцкага фестываля “Magnificat”. З гэтай нагоды ён выразіў надзею на паўстанне першага ў Беларусі каталіцкага тэлебачання.
Фота: catholic.by