Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Беларускія каталікі ў Польшчы арганізавалі душпастырствы ўжо ў большасці вялікіх гарадоў

Беларускія каталікі ў Польшчы арганізавалі душпастырствы ўжо ў большасці вялікіх гарадоў

Беларускія каталікі ў Польшчы арганізавалі душпастырствы ўжо ў большасці вялікіх гарадоў
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Пасля падзей 2020 г. у Беларусі і пачатку масавай эміграцыі ў Польшчу, беларусы пачалі арганізоўваць службы на роднай мове на пастаяннай аснове. На сённяшні дзень штонядзелю Літургіі служаць у Варшаве, Гданьску, Лодзі і Кракаве, а раз на месяц у Вроцлаве і Любліне. 27-га лістапада Імшы па-беларуску пачнуцца і ў Беластоку.

Беларускім рыма-каталікам служаць святары з Беларусі, ці палякі якія служылі ў Беларусі. Большасць з польскіх ксяндзоў у свой час не атрымалі дазволу на працяг служэння ў беларускіх дыяцэзіх, як напрыклад кс. Анджэй Бульчак, кс. Юрый Вільк ці кс. Гжэгаж Балеста. Таксама служэнне ў гэтай справе нясуць і рэпрэсаваныя беларускія-святары — кс. Андрэй Вашчук, кс. Дзмітрый Прыступа, кс. Вячаслаў Барок.

Спіс гарадоў, час і месца Імшаў, а таксама спасылкі на лакальныя сацыяльныя сеткі можна знайсці на старонцы беларускіх каталікоў у Варшаве

Варшава — св. Імшы ў нядзелі і святы ў 11.30 і 18.00, касцёл св. Аляксандра

Гданьск — св. Імшы ў нядзелі ў 14.30, парафія св. Юзафа

Лодзь — св. Імшы ў нядзелі ў 14.00, парафія св. Юзафа

Кракаў — св. Імшы ў нядзелі ў 14.00, парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса

Вроцлаў — св. Імшы штомесяц у другую нядзелю ў 15.00, парафія св. Георгія Мучаніка і Узвышэння св. Крыжа

Люблін — св. Імшы штомесяц у трэцюю нядзелю ў 14.30, манастыр капуцынаў

Беласток — першая св. Імша адбудзецца 27-га лістапада ў 14.00, парафія Маці Божай Гвадэлупскай


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава