Рэпрэсаваны беларускі езуіт складзе апошнія вечныя манаскія абяцанні
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
А. Віктар Жук, які служыць у касцёле св. Ігнацыя ў Віцебску, паведамляе, што ў нядзелю, 10 ліпеня, прынясе ўрачыстыя манаскія абяцанні ў Таварыстве Езуса.
“Гэта значыць, што Таварыства мяне канчаткова прымае ў свае шэрагі пасля доўгага перыяду фармацыі і выпрабаванняў. Калі не можаце фізічна прысутнічаць на гэтай падзеі, прашу вашых малітваў“, — напісаў ён на сваёй старонцы.
Нагадаем, што а. Віктара затрымлівалі ў снежні 2020 г. за малітву пад бел-чырвона-белым сцягам у Віцебску. Тады святару было вынесена папярэджанне. На паседжанні прысутнічаў біскуп Алег Буткевіч, кс. Вячаслаў Барок і іншыя святары і вернікі.
Цікава, што праз поўгады, за дзень да афіцыйнага дня завяршэння будаўніцтва храма ў Віцебску ў якім служыць а. Жук, “невядомыя асобы праніклі ў будынак, паабразалі і скралі правады электраправодкі і акустычнай сістэмы”. Пасля гэтага выпадку езуітам прыйшлося ізноў пракладаць электраправодку і правады акустычнай сістэмы святыні.
Таксама ў адным з допісаў езуіт прыгадваў, што піша лісты палітвязням. Святар заахвочваў маліцца за іх і таксама пісаць.
Св. Імша падчас якой а. Віктар Жук складзе манаскія абяцанні адбудзецца 10-га ліпеня ў 10.00 у касцёле св. Ігнацыя ў Віцебску (вул. Генерала Іваноўскага 5).