1 траўня ў саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася мемарыяльная імпрэза ў падтрымку беларускіх дабраахвотнікаў і палітзняволеных
Аўтар
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Пра гэта паведамляе «Новы час».
Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы Парафіяльнай Рады сабора Св. Кірылы Тураўскага, Беларускай Асветніцкай Лігі Амерыкі (BELA), Беларуска-Амерыканскага Задзіночання БАЗА, Беларуска-Амерыканскага Згуртавання «Пагоня», Беларускай Фундацыі Крачэўскага, супольнасці «RAZOM for Ukraine».
Падчас дабрачыннага аўкцыёну ўдалося сабраць амаль 2,5 тысячы долараў, якія пойдуць на патрэбы беларускіх дабраахвотнікаў, якія зараз ваююць ва Украіне. Напрыканцы імпрэзы прагучалі беларускія і ўкраінскія народныя песні.