Затрыманы каталіцкі журналіст з Глыбокага Зміцер Лупач

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, затрыманы каталіцкі журналіст з Глыбокага Зміцер Лупач, супрацоўнік газеты “Каталіцкі веснік”. Лупач адпачываў у санаторыі “Пліса” і сёння раніцай браў інтэрвію ў ксяндза Вячаслава Барка, які ў панядзелак вымушаны быў з’ехаць за межы Беларусі, паколькі падвяргаўся пераследу за сваю пастырскую і прапаведніцкую дзейнасць. Журналіст быў звезены ў невядомым кірунку і ягонае месцазнаходжанне застаецца невядомым.
“Хрысціянская візія” сочыць за пераследам журналістаў і заклікае вернікаў да малітвы за іх і падтрымкі незалежных медыя.
