Затрымана каталіцкая верніца Людміла Паўлоўская
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Пра гэта паведамляе актывіст Кастусь Шыталь спасылаючыся на сястру арыштаванай. Гадзіну таму Людміла змясціла фота вечнага агню ў Мінску з наступным допісам:
“Які подзвіг і якога народа… Думкі аб тым, што я не ведаю, што гэта быў за подзвіг, што бараніў мой дзед? Зямлю? Сям’ю? Краіну? Дзяржаву? Народ? Як жа я хацела б яго спытаць зараз пра гэта”.
Імаверна пасля гэтага Людміла была затрымана. Восенню 2020-га верніца адседзела па пратэстных адміністрацыйных справах агулам 40 сутак.
Паўлоўская з’яўляецца актыўнай каталіцкай верніцай і цесна звязана з парафіяй місіянераў аблатаў у Мінску.
Людміла на фота справа