Як беларусы стварылі найбуйнейшы хрысціянскі антываенны праект у расейскамоўнай прасторы

«Хрысціяне супраць вайны» (ХСВ) — гэта незалежная ініцыятыва, якая ўзнікла ў 2022 годзе на падставе беларускай групы «Хрысціянская візія», створанай падчас пратэстаў 2020 года. Сёння гэта не толькі медыяпраект, але і аналітычная, праваабарончая ды актывісцкая платформа.
«Белсат» паразмаўляў з адным з удзельнікаў праекту, каб высветліць, чаму і як беларусы заняліся такой справой. І чаму яны працягваюць яе, нягледзечы на блакіроўку сваіх рэсурсаў і пераслед удзельнікаў.