КАНФЕСІІМОВЫПа-беларускуРыма-Каталіцкая Царква

Ватыкан выпусціць марку да 30-годдзя дыпадносін з Беларуссю

Беларуская рэдакцыя ватыканскага радыё апублікавала выяву гэтага паштовага знаку. На ім будзе размешчаны афіцыйны беларускі герб і герб апостальскай сталіцы.

Варта ўзгадаць, што ў момант усталявання ватыканска-беларускіх дыпадносін афіцыйным гербам Беларусі была Пагоня. Аднак пасля рэферэндуму ў 1995 г. фактычна герб БССР быў вернуты як дзяржаўны сімвал.

Каталіцкі Касцёл у Беларусі за 30 год не выпрацаваў адназначнай пазіцыі ў справе дзяржаўнага герба і сцяга. Як свецкія, так і духоўныя асобы паралельна выкарыстоўваюць бел-чырвона-белы і чырвона-зялёны сцяг. Часта таксама беларускія дэлегацыі зусім не выкарыстоўваюць ніводзін са сцягоў. Гэта робіцца каб пазбягаць падзелаў сярод каталікоў.