«Усім маці, якія чакаюць дзяцей з-за кратаў, я хачу сказаць: спадзявайцеся на Хрыста і Марыю і маліцеся». Гутарка з маці Мікіты Емяльянава


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
«Наша Ніва» апублікавала бальшую гутарку з маці палітзняволенага анархіста Мікіты Емяльянава, якога шмат разоў ужо кідалі ў ШІЗА.
Нагадаем, Мікіта — каталіцкі вернік. У гэтым інтэрв’ю Настасся Емяльянава распавядае і пра гэты бок жыцця свайго сына.
💬 З дзяцінства прыслугоўваў у касцёле як міністрант падчас службаў.
Сям’ёй хадзілі штонядзелю ў касцёл, Мікіта наведваў катахэзы. У старэйшых класах быў сябрам каталіцкага руху легіён Марыі.
Настасся паведамляе, што вера дапамагае ёй пераносіць гэты крыж:
💬 Усім маці, якія чакаюць дзяцей з-за кратаў, я хачу сказаць: спадзявайцеся на Хрыста і Марыю і маліцеся. Бо без Бога зло не сыдзе. Мусіць адбыцца пакаянне за ўвесь бязбожны час — бо ніхто ж не пакаяўся ў знішчэнні святыняў пры камунізме, у тым, што адбылося ў Курапатах. І праз тое, што няма пакаяння, мы ўсё гэта маем.
Мне дае сілы тое, што я бачу ва ўсім гэтым сэнс. Калі колькі гадоў таму пачалі «Малітву за Беларусь», то шмат вернікаў далучыліся да гэтай малітвы. Я бачу, што Хрыстос чуе нашыя малітвы. Я бачу, што Хрыстос дзейнічае ў гісторыі.
Я маю адказы. Я ведаю, што варта чакаць зменаў, варта рабіць тое, што ты можаш.
