Улады не працягнулі дазвол на служэнне святару з Польшчы


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Кс. Юзаф Гэнза развітаўся з вернікамі і неўзабаве вымушаны будзе пакінуць Беларусь. Ён служыў у Гродне з 1997 г. Быў рэктарам пабрыгідзкага касцёла, капеланам сясцёр назарэтанак, настаяцелем айцоў рэдэмптарыстаў у Беларусі.
Кс. Гэнза з пачатку служэння ў Беларусі сутыкаўся з ціскам з боку ўладаў. “З ліпеня 1997 г. мае прыезды ў Гродна кваліфікаваліся як “службовыя” і пагэтаму мне трэба часта ездзіць праз мяжу. Улады дасканала ведалі, што ў рэчаіснасці я з’яўляюся душпастырам парафіі, але неяк заплюшчвалі вочы на мае частыя і доўгія “службовыя побыты”, – узгадвае ён. Дазвол на працу святаром быў атрыманы толькі ў 1999 г.
На працягу дваццаці гадоў ксёндз працаваў у адной з найбуйнейшых парафій Беларусі ў гродзенскім мікрараёне Дзевятоўка. Гэтая супольнасць найбольш прагрэсіўная ў горадзе ў плане беларушчыны – 3 з 8 нядзельных службаў ідуць па-беларуску.
Відэа: развітальная служба з кс. Юзафам Гэнза
Аўтар відэа: а. Зміцер Чарнель.