Учора для адбыцця содняў был затрыманы полацкі актывіст Віктар Стукаў

Праваабаронцы паведамляюць, што яго адправілі на содні, якія ён атрымаў амаль 1,5 гады таму — у красавіку 2021 года. Яго асудзілі па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпост у фэйсбуку роліка «Белсат TV».

Вядома, што ён грэка-каталіцкі вернік.