У папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах адбывае 5-гадовы тэрмін Ілля Дубскі

Такое пакаранне, згодна з высновай Магілёўскага абласнога суда, ён заслужыў за 16 каментароў у тг-каналах і галасавое паведамленне з пагрозамі, дасланае ў Viber маёру спецназу.

Раней Ілля падвяргаўся катаванням. Родныя сведчаць, што пасля 13 содняў, праведзеных у ІЧУ, Дубскі вярнуўся з апёкамі ад цыгарэт на скуры.

У кранальным лісце на волю, які прыводзіць «Вясна», вязень сведчыць, што працуе ў калоніі па 15 гадзін на дзень, а таксама вучыцца ў дзвюх завочных біблейскіх школах. У адной з іх ён ужо здаў іспыт і чакае дыплом.

💌 Цёплыя словы Іллю Дубскаму можна даслаць на адрас: ПК № 5, 225295, г. Івацэвічы, вул. Дзяржынскага, 1, Ілля Сяргеевіч Дубскі

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

☦️ ✝️ Хрысціяне за кратамі 👉 https://belarus2020.churchby.info/category/detained-christians/