У Мёрах затрыманы каталіцкі вернік Вітольд Ермалёнак
Ён — кіраўнік музейнага аб’яднання «Спадчына Міёрскага краю», настаўнік гісторыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, аўтар больш за 450 публікацый, лаўрэат Прэміі Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне», «Чалавек года Віцебшчыны» — 2010.
Ён працуе ў той жа школе, у якой працавала палітзняволеная былая настаўніца і каталічка Эма Сцепулёнак.
Вітольд быў затрыманы разам з сынам Антонам.