Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У Гомелі адкрыюць выставу «Выратаванае Евангелле» — пра рукапіс, які ўратавала адна жанчына

У Гомелі адкрыюць выставу «Выратаванае Евангелле» — пра рукапіс, які ўратавала адна жанчына

У Гомелі адкрыюць выставу «Выратаванае Евангелле» — пра рукапіс, які ўратавала адна жанчына

24 красавіка ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі адкрыецца новая выстава «Выратаванае Евангелле». Яна распавядае гісторыю рукапіснага Евангелля XVI стагоддзя з Косіцкай — вёскі Веткаўскага раёна, якая знікла з мапы пасля Чарнобыльскай трагедыі.

Гэтае Евангелле — сапраўдны кніжны скарб: рукапіс упрыгожаны рознакаляровым арнаментам, тэмпернымі фарбамі і ліставым золатам, а папера — ручной працы, французская, з вадзяным знакам у выглядзе дзіка. Кніга была напрастольным Евангеллем у косіцкім Троіца-Сергіевым храме, але ў 1934 годзе храмавыя кнігі загадалі вынесці і закапаць. Уначы адна жанчына змагла выратаваць рукапіс — без каштоўнага акладу — і так ён захаваўся ў сям’і.

Пасля знікнення Косіцкай у 1991 годзе Евангелле дасталося Васілю Вікулавічу Клімянкову, а ў 2005 годзе ён перадаў яго ў Веткаўскі музей стараабрадніцтва са словамі: «Сюды. Яна тут дома будзе». Цяпер гэты рукапіс можа пабачыць кожны наведвальнік.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост