У Беларусі сталі пераследаваць праект даследавання габрэйскай культуры?


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явіўся радок:
YouTube-канал с названием “Ms.Anne Nittelnacht”, имеющий идентификатор https://www.youtube.com/channel/UCtnCVJv2xvzd__Jkuw5NiO_uw.
Калі перайсці па прыведзенай спасылцы, то прыйдзем на неіснуючы ютуб-канал.
Але спасылка і назва гугліцца і вядзе на афіцыйны ютуб-канал Штэтлфэсту – праекту даследавання і рэвіталізацыі былых габрэйскіх мястэчак Беларусі і Польшчы. Пры гэтым ютуб-каналу ўжо 11 гадоў.
Цікава, што рашэнне суда аб прызнанні канала экстрэмісцкім датавана 21 красавіка, а ў сацсетках праекта апошняя навіна датавана 22 красавіка.
Не выключаем, што пад жорны судовага млына патрапіў нехта, хто пажадаў быць падобным з праектам Штэтлфэст, але пакуль усё кажа на карысць таго, што рэжым Лукашэнкі падвергнуў пераследу сам праект габрэйскай культуры.