Талака цэркваў


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У блогу Школы славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Лонданскага ўніверсітэта дактарантка Паўла Бароўская піша пра ўнёсак хрысціянскіх цэркваў у падзеі апошняга году ў Беларусі, у паглыбленне грамадскіх сувязяў, салідарнасці і давер паміж беларусамі – тое, што сацыёлагі называюць сацыяльным капіталам.
Даследчыца разглядае гэтыя працэсы праз прызму беларускай талакі – сумеснай працы на агульную карысць, для перамогі бедаў і далучэння кожнага да супольнасці. Сучаснымі формамі талакі яна называе, напрыклад, фінансавую падтрымку і ўдзел у вырашэнні клопатаў, да якіх дзяржаве няма справы: курсы «Мова нанова», пераклад фільмаў на беларускую мову і падобнае.
Паўла Бароўская называе «талакой цэркваў» актывізм духавенства і свецкіх вернікаў дзеля агульнай справы: працу «Хрысціянскай візіі», груп малітвы і ўзаемападтрымкі ў Вайберы, больш выразную сацыяльную арыентаванасць некаторых рэлігійных супольнасцяў і тыя хрысціянскія групы ў Тэлеграме, дзе навіны пра палітзняволеных – нярэдкасць. А таксама ланцуг пакаяння «Курапаты-Акрэсціна. Ніколі зноў», які хрысціяне арганізавалі 21 жніўня 2020.
На думку Паўлы Бароўскай, падзеі апошняга году абверглі агульнапрынятую думку пра няздольнасць постсавецкіх беларусаў да салідарнасці і глыбокай грамадскай лучнасці: талака заўсёды будзе пагрозай аўтарытарнаму рэжыму.