Сяргей Ціханоўскі як вернік: падрабязнасці гэтага боку яго жыцця


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Святлана Ціханоўская расказала новыя падрабязнасці з жыцця свайго мужа. Сярод іншага там і пра ягоныя адносіны да рэлігіі. Яна адзначае, што Сяргей вернік, для яго рэлігія мае вялікае значэнне.
💬 «Ён увесь час спавядаўся, прычашчаўся. Вельмі горка, што з таго часу, як Сяргей знаходзіцца ў СІЗА, да яго ні разу не пускалі святара. Сяргей пастаянна ездзіў у паломніцкія вандроўкі: бывала, што ездзілі ўсёй сям’ёй.
Разам ездзілі да Мікалая Цудатворца, на востраў да Спірыдона Трыміфунцкага, да Святога Лазара на Кіпр. У Беларусі Сяргей браў удзел ва ўзгадненні ўзвядзення пахавальні Святога Іаана Кармянскага, якога асабліва шануюць беларускія праваслаўныя. У Агародні пад Добрушам, дзе пахаваны святы, Сяргей купіў дарэвалюцыйны «кулацкі» дом, які цудам захаваўся і з’яўляецца помнікам архітэктуры. Сяргей планаваў яго аднавіць, адкрыць кавярню, гасцініцу для паломнікаў. Але не паспеў ажыццявіць мару».
Сяргей таксама займаўся дабрачыннасцю, аказваў дапамогу праваслаўным сем’ям, якія мелі ў гэтым патрэбу.
