Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў грэка-каталіцкай парафіі Антвэрпэна

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Учора, у дзень абвяшчэньня прысуду па “справе Ціханоўскага”, Сьвятлана Ціханоўская наведала грэка-каталіцкі прыход у Антвэрпэне і сустрэлася з беларусамі Бельгіі.
Менавіта ў гэтым храме на сабраныя талакою грошы быў створаны крыж у памяць пра Вітольда Ашурка і іншых ахвяраў дзяржаўнага тэрору ў Беларусі. Таксама супольнасьць падтрымлівае памяць пра Міколу Равенскага, аўтара музыкі духоўнага гімна “Магутны Божа”, які на эміграцыі жыў у Бельгіі і быў сябрам Рады БНР.
