Статуя Божай Маці ў Жодзіна: для католікаў ці праваслаўных?


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці сітуацыі з адкрыццём статуі Багародзіцы на ўездзе ў Жодзіна, якую 17 верасня асвяціў мітрапаліт Мінскі Веніямін, і ля якой 19 верасня сабраліся памаліцца мясковыя каталіцкія вернікі. На сайце каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай апублікаваная нататка пад назвай “Адзінства ў Дзень адзінства не атрымалася” з наступным зместам:
“Пасля прагляду гэтага відэа (асвячэння скульптуры – ХВ) ўзнікае заканамернае пытанне да ўладаў горада Жодзіна: «Чаму запрасілі толькі Мітрапаліта Веніаміна? Чаму не запрасілі іерархаў Каталіцкага Касцёла Беларусі?» Католікі горада не толькі былі ініцыятарамі пабудовы гэтага манументу, але і актыўна збіралі сродкі на яго стварэнне. Сімвалічна, што адкрыццё адбывалася ў Дзень адзінства — новае свята нашай краіны. І, як бачым, гаварыць пра адзінства можам усе, але кіравацца гэтым у сваёй паўсядзённай працы мы яшчэ не навучыліся”.
Фатаграфія з сайта парафіі