Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Рыгор Кастусёў: “Я ўпэўнены, што Гасподзь зробіць усё неабходнае, што ў Яго сілах”

Рыгор Кастусёў: “Я ўпэўнены, што Гасподзь зробіць усё неабходнае, што ў Яго сілах”

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

“Я ўпэўнены, што Гасподзь зробіць усё неабходнае, што ў Яго сілах. Менавіта з Яго іменем я і трымаюся, перажываючы ўсе цяжкасці і болі”.

Пісьменнік Аляксей Шэін паведаміў у сваім Фэйсбуку, што атрымаў чарговы ліст ад зняволенага старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Палітык скардзіцца, што нягледзячы на анкалогію, яму дагэтуль адмаўляюць у хірургічным умяшальніцтве, хоць гэта і неабходна:

“На жаль, пытанне аб маім лячэнні так і не вырашылася да гэтай пары. Футболяць мяне ад адной установы да другой. Самае прыкрае, што ўсе пагаджаюцца аб неабходнасці тэрміновага хірургічнага ўмяшальніцтва, але справа ўвесь час тармазіцца ўжо амаль паўгода. Я ўпэўнены, што Гасподзь зробіць усё неабходнае, што ў Яго сілах. Менавіта з Яго іменем я і трымаюся, перажываючы ўсе цяжкасці і болі”.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава