Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Пяць польскіх святароў і аднаго манаха высылаюць з Беларусі

Пяць польскіх святароў і аднаго манаха высылаюць з Беларусі

Пяць польскіх святароў і аднаго манаха высылаюць з Беларусі
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Пяць польскіх святароў і аднаго манаха высылаюць з Беларусі

Як даведалася «Хрысціянская візія», пяці каталіцкім святарам і аднаму манаху ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія маюць польскае грамадзянства, улады адмовілі ў працягу дазволу на далейшае служэнне ў Беларусі.

Не ўзгоднены на служэнне:

— пробашч парафіі святога Аляксея ў Івянцы айцец Лех Баханэк;

— дэкан Стаўбцоўскага дэканату, пробашч парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Налібоках ксёндз канонік Мар’ян Шэршань;

— дэкан Мядзельскага дэканату, пробашч парафіі святога Мікалая, біскупа ў Свіры ксёндз канонік Багуслаў Маджэеўскі;

— пробашч парафіі святога Андрэя Апостала ў Нарачы айцец Павел Ляліта;

— пробашч парафіі святога Францішка ў Салігорску айцец Сабеслаў Тамала;

— капуцын, які апошні год служыў у парафіі святога Казіміра ў Маладзечне, брат Войцех Врублеўскі.

Усе яны ўжо шмат гадоў працуюць у Беларусі, адзін з іх, айцец Лех Баханэк — болей за 25 гадоў. Ён прыехаў у Івянец у 2000 годзе, і з таго часу рэалізаваў шмат праектаў па рабоце з моладдзю, у тым ліку заснаваў «Музычную майстэрню».

Айцу Леху ўжо не працягвалі дазвол на служэнне 10 год таму, у 2016 годзе. Але затым, пасля розгаласу, улады адмянілі рашэнне і выдалі новы дазвол.

Нагадаем, раней стала вядома пра адмову ў дазволе на далейшае служэнне тром польскім святарам у Віцебскай дыяцэзіі, а да гэтага — двум святарам у Пінскай дыяцэзіі.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост