Прарэжымныя? Дзейнасць беларускіх пралайфераў у дзяржаўнай прасторы
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Ім ахвотна даецца слова ў эфіры прапагандысцкіх СМІ, яны выступаюць з канферэнцыямі ў навучальных установах, іх банеры размяшчаюць на вуліцах гарадоў. Ці сведчыць падобная лаяльнасць збоку ўладаў пра тое, што прадстаўнікі мясцовага пралайф руху падтрымліваюць рэжым?
Фонд “Адкрытыя сэрцы” напрыканцы мінулага года правёў пры навагрудскай парафіі св. Міхала Арханёла ІІ малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і, які трансляваўся ў перадачы “Існвасць” на БТ. Пралайферы рупліва падтрымлівалі галоўны пасыл вядучай – у Беларусі вялікая сям’я ў пашане і знаходзіць значную падтрымку дзяржавы.
Іван Пузанаў, замдырэктар фонду, акцэнтаваў, што ў краіне створаны ўсе ўмовы, каб дзіця ўспрымалася не як агрэсар, а як светлая будучыня. Ён сцвярджаў, што мае досвед жыцця ў Італіі і ў ЗША, але падобнай, “фенаменальнай” дзяржаўнай дапамогі там не сустракаў.
Антызаходнія думкі выказаў і дырэктар фонду спадар Уладзіслаў Валаховіч.
????Как сохранить семью? Держать кск можно дальше западные инициативы. Они проникают всеми возможными способами. Через соцсети, YouTube, СМИ, международные организации и фонды, которые преследуют свои цели – чтобы здесь было как можно меньше людей. А нам нужно много детей просто для того, чтобы страна существовала. Чтобы сохранить генетический код Беларуси.
Гэтыя разважанні сугучныя з другой прапагандысцкай думкай, выказанай у праграме.
????Несмотря на то, что в странах Запада ведеться открытая борьба против института семьи, у нас подрастает здоровое поколение на благо Родины.
На YouTube канале фонду “Адкрытых сэрцаў” размешчана відэа “Президент о домашнем насилии”, дзе Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў “Канцэпцыю закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту”, распрацаваную МУС у 2018 годзе.
????Всё это – дурь, взятая прежде всего с Запада. Надо исходить из той ситуации, которая у нас складывается. И не «шлепок», а хороший ремень полезен иногда тоже для ребёнка, — не грэбуюць цытаваць дыктатара абаронцы жыцця і сям’і.
Спадар Валаховіч актыўна выказваецца і на актуальныя тэмы, знаходзячы аўдыторыю для аўтарскіх тэкстаў у дзяржаўных і прадзяржаўных медыя. У газеце “Вечерний Могилёв” ён каментаваў пратэсты 2020 года наступным чынам:
????Все понимали, что в такой ситуации президентские выборы будут сложными, но все же революционной обстановки всерьез никто не ожидал, ведь очевидно, что революции до добра не доводят, какими бы благими целями они не прикрывались.
Як падзеі ў Беларусі, так і пратэсты жоўтых камізэлек : у Францыі і амерыканскі рух Black Lives Matter пралайфер называе грандыёзным сусветным бунтам супраць Бога Творцы, імя якому «расчалавечванне».
Адметна, што дадзены тэкст з’явіўся і на расійскім партале “Русская народная линия”, дзе пад цэтлікам “Беларускі нацыяналізм” сабраны шэраг матэрыялаў, у якіх крытыкуецца як беларускую апазіцыю, так асобна каталіцкіх і праваслаўных святароў нашай краіны, выступаючых супраць рэжыму.
Спадар Валаховіч, выкарыстоўваючы YouTube канал “Адкрытых сэрцаў”, заклікае таксама не шукаць вінаватых у вайне ва Украіне, бо гэта бессэнсоўна, але прынесці пакаянне ў забойствах ненароджаных дзяцей, што і прывядзе да міру.
Відавочна, што пралайферы ў Беларусі і дзяржаўныя ўлады сталі добрымі партнёрамі. Першыя атрымалі свабоду дзейнасці, другія – маральную шырму для сваёй ідэалогіі. Партнёрства перарасло ў афіцыйнае ў 2005 годзе, калі прадстаўнікі пралайф руху сталі часткай “дэмаграфічнай стратэгіі”. У выніку ў барацьбе за традыцыйныя каштоўнасці яны перамясцілі акцэнт з аховы чалавечай годнасці на праблемы дэмаграфіі і дзяржаўнай бяспекі. Разам з тым, будуючы сваю галоўную дзейнасць вакол барацьбы з абортамі, пралайферы не прадпрымаюць аніякіх спробаў па ўзмацненню жорсткасці заканадаўства аб абортах, бо страцілі ўсялякую магчымасць крытыкаваць дзяржаву.
@christianvision