Праграма «Беларускі Мартыралог» у Брусэлі
Шэраг мерапрыемстваў пад назвай «Беларускі Мартыралог» пройдзе 31 мая.
Праграма натхнёная цудам чалавечнасці беларусаў, які праявіўся падчас мірных пратэстаў 2020 года.
Наведвальнікам прапануецца на нейкі час увайсці ў прастору, прысвечаную лёсам палітзняволенных.
???? Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў, выкананых мастачкай Ксішай Анёлавай
Мастачка стварыла больш за 500 партрэтаў беларускіх палітвязняў. Высокая канцэнтраванасць партэтаў ў прасторы выставы яскрава ілюструе масштабы трагедыі, якая адбываецца ў лёсах людзей і Беларусі ў цэлым.
???? Iмпрэза-перформанс «Беларускія палітвязні гавораць»
Гісторык Наталля Гарковіч стварыла прэзентацыю па розных палітзняволеных асобах, у перформанс уключаны іх тэксты. Падборка зроблена такім чынам, каб ілюстраваць як мага шырокі сацыялагічны спектр асобаў (пол, ўзрост, прафесіі, мова).
Пачатак а 18:00.
Імпрэза адбудзецца ў доме Беларускай дэмакратычнай місіі па адрасе rue d’Arenberg 1b.