ПЕРАСЛЕД

Ператрус у хаце Алены Янушкоўскай

Супрацоўнікі аддзела міліцыі Віцебскага раёну правялі ператрус у хаце Алены Янушкоўскай у вёсцы Суйкава. Цяпер там жыве прыёмная дачка Алены з двумя дзецьмі.

Паводле блогеркі, прычынай для ператрусу стала тое, што адзін з яе відэаролікаў, “Малітва за Беларусь з Вячаславам Барком”, уключаны ў афіцыйны спіс так званых “экстрэмісцкіх” матэрыялаў:

? – У дачкі таксама пыталіся, дзе я, высвятлялі, ці з’яўлялася я дадому. А таксама ці планую прыехаць. І шукалі сімволіку, але нічога не знайшлі. Дачцэ сказалі, што я нешта не тое выклала на Youtube.

Радыё Рацыя