Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Павел Севярынец прапануе мітрапаліту Веніяміну выступіць у абарону бела-чырвона-белага сцяга

Павел Севярынец прапануе мітрапаліту Веніяміну выступіць у абарону бела-чырвона-белага сцяга

Павел Севярынец прапануе мітрапаліту Веніяміну выступіць у абарону бела-чырвона-белага сцяга

Ваша Высокапраасвяшчэннейшае Высокапраасвяшчэнства!

Як праваслаўны хрысціянін, прыхаджанін Свята-Петрапаўлаўскага Сабору Менска, сябра Саюза Беларускіх Пісьменнікаў і Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” пішу Вам у справе абмеркавання бел-чырвона-белай сімволікі.

Мы, праваслаўныя, добра ведаем, што бел-чырвона-белы сцяг — гэта вобраз белай льняной плашчаніцы, у якую пры пахаванні пасля ўкрыжавання было загорнута скрываўленае цела нашага Госпада і Збаўцы Ісуса Хрыста. Пасля таго, як Хрыстос уваскрос, белая палатніна з Ягонай крывёй засталася людзям як знак перамогі Бога над злом і смерцю.

У выніку багата кананічных праваслаўных абразоў Уваскрасення выяўляюць Ісуса з белай харугвай, раскрэсленай чырвоным крыжам ці паласой, а святочныя вопраткі праваслаўных архірэяў уключаюць бел-чырвона-белыя стужкі – “крыніцы”.

Больш таго, выява сайту Рускай Праваслаўнай Царквы аздобленая двума бел-чырвона-белымі сцягамі.

На працягу тысячагоддзя беларускай гісторыі, ад хросту да нашых дзён, бел-чырвона-белы сцяг Уваскрасення стаў сапраўды народным сімвалам. Ён сустракаецца на шматлікіх абразах, карцінах і вымпелах.

У 1918 годзе бел-чырвона-белы сцяг быў прызнаны дзяржаўным у Рэспубліцы Беларусь.

У 1995 годзе, калі Вярхоўны Савет разглядаў пытанне беларускай сімволікі, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч запытаўся ў светлай памяці Мітрапаліта Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, як ён ставіцца да бел-чырвона-белага сцяга. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі адказаў:

«Як жа я магу ставіцца да сімвала крыві Хрыста, пралітай на белую плашчаніцу?! Толькі станоўча!»

Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Прашу Вас узвысіць свой голас як прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы ў абарону бел-чырвона-белага сцяга Хрыста.

Немагчыма дапусціць, каб бел-чырвона-белы сімвал Уваскрэсення прызналі экстрэмісцкім.

Ваша слова можа стаць важкім крокам у справе спынення беззаконня ў Беларусі, аднаўлення праўды і справядлівасці Хрыстовай.

З пашанай і зычэннем Божага Дабраславення, 3 сакавіка 2021г.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава