Патрыятычны праект Беларускай Праваслаўнай Царквы “Малюся за Беларусь”
Беларуская Праваслаўная Царква сёння запусціла моладзевы патрыятычны праект “Малюся за Беларусь”.
Арганізатары ў якасці прыклада прапануюць відэакліп “Малюся за Беларусь”, створаны ў Брэскай епархіі.
Конкурс пройдзе па чатырох намінацыях:
1) аўтарскі верш;
2) аўтарская песня;
3) тэматычная прэзентацыя;
4) тэматычны відэакліп.
Дасылаць свае матэрыялы можна на мэйл mzbkonkurs@yandex.ru
Група “Хрысціянская візія” падтрымлівае правядзенне конкурса і запрашае маладых беларускіх вернікаў далучыцца да годнай справы.
Вы можаце таксама дзяліцца сваёй творчасцю з намі праз бот: @christianvisionBot.