Парафія Чырвонага касцёлу атрымала ліст з Ватыкану: Папа Францыск моліцца за іх


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Дзяржсакратарыят Ватыкану паведаміў у лісце прадстаўнікам грамады Чырвонага касцёлу, што Папа Францыск быў праінфармаваны асабіста пра падзеі, якія адбыліся ў Менску датычна апошніх падзей вакол касцёла.
Папа падзякаваў за тое, што грамада паведаміла яму пра ўсе акалічнасці справы і запэўніў, што для яго важна, каб веру ў Хрыста можна было свабодна вызнаваць на ўсякім месцы.
????”Папа Францыск трымае вас і вашую парафію ў Менску ў сваіх малітвах і запэўнівае вас ў сваёй асаблівай духоўнай блізкасці. Ён просіць вас маліцца за ягонае апостальскае служэнне і сам ад усяго сэрца моліцца пра шчодрыя Божыя дабраславенні на ўсіх вас і вашых блізкіх.”
@christianvision