Папа Францішак: «гэта вайна, а не ваенная аперацыя»
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Сябра «Хрысціянскай візіі» Арцём Ткачук разважае пра ўплыў пазіцыі вернікаў на царкоўнае кіраўніцтва.
«Папа Францішак учора нарэшце назваў рэчы па імені: «гэта вайна, а не “ваенная аперацыя”. Варта ўзгадаць, што рэакцыя не ўзялася зніадкуль — перад гэтым тысячы арганізацый па ўсім свеце звярталіся да яго быць больш рашучым. Папа спрабаваў залагодзіць звера — схадзіў у амбасаду Расіі пры Ватыкане, нунцый сустрэўся з маскоўскім патрыярхам. Напэўна былі і нефармальныя кантакты. Пасля гэтага ён зразумеў што залагоджванне не працуе.
Гэтаксама і беларускія іерархі. Біскупы Буткевіч, Яшэўскі, Касабуцкі адразу акрэслілі дзе дабро і дзе зло. Рэшта вырашыла адмаўчацца ці заняцца дэмагогіяй. Дзякуючы абурэнню дзесяткаў святароў і сотняў католікаў, пазіцыя была ясна сфармулявана і падпісана ўсімі беларускімі біскупамі.
Няглядзячы на тэакратычнасць касцёльных структур, ціск знізу спрацаваў. Пазіцыі ясна акрэслены. Далей — учынкі. Папа ўжо паслаў двух кардыналаў у Кіеў. Між іншым туды паехаў паляк Краеўскі — гэта вельмі харызматычны чалавек. Пытанне, што можам зрабіць мы …»