Палітзняволенага каталіцкага верніка Мікіту Емельянава наведаў у турме біскуп
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
4 лістапада палітзняволенага каталіцкага верніка Мікіту Емельянава наведаў у турме біскуп Аляксандр Яшэўскі, які вылучыў яму сакрамэнты споведзі і камуніі.
Мікіта месяц з 11 кастрычніка па 10 лістапада адбыў у карцары. Ён раней тлумачыў, за што яго зноў і зноў памяшчаюць у карцар. У гэта дзень (11 кастрычніка) ён абвясціў галадоўку ў знак пратэсту супраць таго, што да яго не дапускаюць з пастырскім візітам святара.
27 кастрычніка адміністрацыя турмы адабрала ў Мікіты заяву на наведванне святара. Калі Мікіта паведаміў, што заяву пісаў ужо раней, то супрацоўнікі зрабілі выгляд, нібы ўпершыню чуюць пра гэта.
31 кастрычніка Мікіта скончыў галадоўку, якую трымаў 20 дзён.
Група «Хрысціянская візія» 25 кастрычніка рабіла заяву наконт парушэнняў рэлігійных правоў Мікіты.