«Пад Ласкаю Божаю мы вытрымаем з табою ўсе пакуты». Ліст Дзяніса Івашына
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Жонка палітвязня каталіка Дзяніса Івашына падзялілася ўрыўкам ліста, які ён надыслаў:
«З шчырай і моцнаю вераю йдзем наперад і рушым упэўненым крокам у будучыню. Насуперак панадпрыродным выклікам, пагрозам, моцнаму штармавому ветру — крочым непахісна, упарта й рашуча. Не адхіляемся ад шляху праўды, ісьціны, ахвярнае Веры.
Перадавай нашым сваякам, сябрам, знаёмым — самыя найшчырыя прывітаньні, пажаданьні й зычэньні. Асабліва прывітай… нашых сяброў-абаронцаў (вытрымкі, веры ім, упэўненасьці, нязломнасьці рыцарскага духу, Божай апекі!) выкажы ад мяне і ад сябе — ад нас — словы падтрымкі й удзячнасьці — нашым бацькам!
Сонейка мае, пад Ласкаю Божаю мы вытрымаем з табою ўсе пакуты, выпрабаваньні й нягоды.
Загартуем наш дух і ўмацуем духоўна нашую з табою сям’ю, асьвечаную Госпадам нашым.
ваМая Воленька, сьвятло майго жыцьця, мая любая, мілая, пяшчотная, яскравая і найадданейшая жонка, я абавязкова прайду Пілігрымку да цябе!
Зайчык мой, нясьцерпна моцна, бязьмежна, неабсяжна кахаю цябе!!!
Навечна твой Дзяніска.»