Па двух адміністрацыйных артыкулах судзілі евангельскую верніцу з Лепеля


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Вольга Мадатава — сябра евангельскай царквы, у 2015 годзе у мясцовай прэсе яна ўзгадавалася як адміністратарка царквы. Вольга вядомая ў Лепелі як валанцёр, разам з сям’ёй яна ўдзельнічала ў многіх мерапрыемствах па дапамозе нямоглым і старым месцічам.
21 кастрычніка яе затрымалі, а 23 кастрычніка яна была арыштавана на 11 сутак. Судзіў яе Васюк Дзмітрый.
У пастанове суда ёй прыпісваюць пікетаванне праз падпіску на групу ў «Аднакласніках», лого якой складалася з Пагоні і БЧБ-сцяга, і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» праз падабайку публікацыі «Радыё Свабода».
@christianvision