Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Не бойцеся» і «я веру»: новы нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ў сваёй прамове ўзгадваў хрысціянскіх лідараў, якія натхнялі і натхняюць яго

«Не бойцеся» і «я веру»: новы нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ў сваёй прамове ўзгадваў хрысціянскіх лідараў, якія натхнялі і натхняюць яго

«Не бойцеся» і «я веру»: новы нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ў сваёй прамове ўзгадваў хрысціянскіх лідараў, якія натхнялі і натхняюць яго
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Сёння, 10 снежня 2022 году, у міжнародны дзень правоў чалавека ў Осла (Нарвегія) прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, якую за сваю праваабарончую дзейнасць атрымаў сярод іншых беларускі каталіцкі дзеяч, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Нобелеўскую прамову зачытала ягоная жонка Наталля Пінчук, гэтая прамова складалася з цытатаў з ранейшых выступленняў Алеся Бяляцкага.

У гэтай прамове Алесь звяртаецца да слоў Яна Паўла II «Не бойцеся!», якія той выказаў пры наведванні камуністычнай Польшчы ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Гэтыя словы натхнялі палякаў — і праз гады яны атрымалі тое, за што змагаліся і ахвяравалі жыццём — свабоду.

Палітвязень узгадвае Марціна Лютэра Кінга, які страціў сваё жыццё за змаганне са злом і несправядлівасцю, але да канца жыцця захаваў упэўненасць у тым, што пасля ночы будзе ранак.

Беларус не пакінуў без увагі і ахвяр сённяшняй барацьбы са злом у Беларусі — каталіка Вітольда Ашурка, Рамана Бандарэнка.

Раней мы пісалі, што ў сваёй дзейнасці Алесь Бяляцкі зрабіў нямала для суполкі беларусаў-каталікоў, і бачна, як рэлігійны складнік дазваляе яму трымацца за надзею, што ўпісана ў назву арганізацыі, якую ён узначальвае: вясна абавязкова будзе.

Цалкам прамову можна прачытаць па спасылцы.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава