Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Наталля Васілевіч і Вячаслаў Барок аб прызначэнні Юзефа Станеўскага

Наталля Васілевіч і Вячаслаў Барок аб прызначэнні Юзефа Станеўскага

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Наталля Васілевіч і ксёндз Вячаслаў Барок каментуюць для «Белсата» прызначэнне новым архіепіскапам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юзефа Станеўскага.

«Тое, што прызначаны менавіта гэты іерарх звязана ў першую чаргу з інтарэсамі беларускіх уладаў, гэта іх «кандыдат». Самі беларускія біскупы абралі сабе іншага кіраўніка – біскупа Алега Буткевіча, менавіта ён і з’яўляецца на цяперашні, калі так можна выразіцца, кіраўніком Касцёлу ў Беларусі, трэба зыходзіць з гэтага», – паведаміла экспертка ў каментары «Белсату».

Пры гэтым яна нагадала, што «ў Менска-Магілёўскай архіепархіі застаецца палярны цэнтр цяжару – вікарны біскуп Юрый Касабуцкі, і толькі далейшае развіццё падзей пакажа, хто з іх зможа стварыць унутры архіепархіі большую гравітацыю».

«Таму на ўнутраным жыцці Касцёлу гэтае прызначэнне яшчэ можа істотна не адбіцца. Галоўнае, што ўлады менавіта біскупа Станеўскага будуць спрабаваць прадстаўляць як голас самога Касцёлу ў публічнай сферы і ўцягваць яго ў свае розныя авантуры. Але як паказалі мінулыя восем месяцаў на прыкладзе біскупа Казіміра Велікасельца, які быў адміністратарам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, гэта ніяк не ўплывае на актыўнасць іншых біскупаў, святароў і вернікаў – тыя заўжды могуць выступаць з альтэрнатыўнай пазіцыяй», – падкрэсліла Наталля Васілевіч.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава