Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Мітрапаліт Веніямін паставіў пытанне пра мэтазгоднасць служэння па-беларуску

Мітрапаліт Веніямін паставіў пытанне пра мэтазгоднасць служэння па-беларуску

Мітрапаліт Веніямін паставіў пытанне пра мэтазгоднасць служэння па-беларуску
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

5 кастрычніка адбылася сустрэча старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела РПЦ епіскапа Лухавіцкага Яўфімія з місіянерамі БПЦ і духавенствам Мінскай епархіі.

Сустрэча была прымеркавана да “місіянерскага хрэснага ходу” у памяць пра 600-годдзе аб’яўлення Гадзенаўскага крыжа. Прэзідыум узначаліў мітрапаліт Веніямін, таксама ў прэзідыуме прысутічаў святар Віталь Малішэўскі, які ў разгар пратэстаў 2020 года заявіў: “Аўтазакаў трэба баяцца тым, хто робіць зло”. Адным з галоўных спікераў быў расійскі акцёр Мікалай Бурляеў — ён правёў для беларускіх святароў палітінфармацыю, адзначыўшы, што Расія заклікана “выразаць пухліну фашызма з цела Украіны”.

Падчас сустрэчы мітрапаліт Веніямін вынес на павестку пытанне пра мэтазгоднасць богаслужэнняў на беларускай мове. Ён скептычна выказаўся пра труды протаіерэя Сергія Гардуна — спачылага ў 2022 г. перакладчыка Пісання на беларускую мову.

Таксама мітрапаліт паставіў пытанне пра місіянерскую эфектыўнасць беларускай мовы на галасаванне сярод прысутных (“Як вы лічыце: ці садзейнічае беларуская мова павелічэнню колькасці прыхаджан ці гэта штосьці штучнае?”).

Каля траціны ўзнялі рукі ў падтрымку беларускай мовы, вельмі малая частка выступіла супраць, большасць устрымалася. Некалькі асобаў адкрыта выказаліся ў падтрымку беларускай мовы як богаслужбовай.

@christianvision


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава