«Мiнская спадчына» возьмецца за Кальварыю


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Дзяржаўнае камунальнае будаўніча-эксплуатацыйнае прадпрыемства «Мінская спадчына», сумна вядомае сваім падыходам да рэстаўрацыі гістарычнай архітэктуры і кіравання ёй, збіраецца распачаць працы ў яшчэ адным гістарычным каталіцкім храме.
Гэта вынікае з заявы, якую кіраўнік прадпрыемства Аляксандар Кохан агучыў у галоўным выканкаме сталіцы яшчэ ў снежні.
«Разрабатывается проектная документация еще на один культовый объект – костел, расположенный на Кальварийском кладбище»,- паведаміў ён.
Гаворка пра царкву Ўзвышэння Святога Крыжа, помнік архітэктуры неаготыкі ХІХ стагодззя.
Некалькі год таму кіраўнік парафіі зрабіў у храме рамонт. Пра неабходнасць у рэканструкцыі не паведамлялася.
Разам з тым, раней дзяржаўныя структуры спрабавалі знішчыць асобныя часткі старажытных могілак, дзе месціцца царква, спасылаючыся на іхнюю “неўпарадкаванасць”. Вернікі тады могілкі адсталі.
Як раней паведамляла «Хрысьціянская візія», іншы знакаміты храм сталіцы, названы ў гонар святых Сымона й Алены, застаецца закрытым для вернікаў ужо болей за год.
Перашкаджае парафіянам усё тая самая «Мінская спадчына», якая нібыта не можа скончыць працы пасля невялікага пажара пры дзіўных абставінах ў дапаможным памяшканні Чырвонага касцёла. Да таго арганізацыя правяла так званую “рэканструкцыю” будынка, ад якой ён сур’ёзна пацярпеў.
Усяго на дадзены момант “Мінская спадчына” працуе з васьмю аб’ектамі, што знаходзяцца ў гістарычным цэнтры горада.
@christianvision