Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Мадэратарка «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч прыняла ўдзел у экуменічным набажэнстве да 80-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны

Мадэратарка «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч прыняла ўдзел у экуменічным набажэнстве да 80-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны

Placeholder

8 траўня ў Берліне адбылося экуменічнае набажэнства, прымеркаванае да 80-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны — аднаго з цэнтральных мерапрыемстваў у дзень Памяці і Вызвалення.

У літургіі ўдзельнічалі кіраўнікі асноўных канфесій Германіі: епіскапіня Кірстэн Ферс (Евангеліцкая Царква Германіі), старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Нямеччыны біскуп Георг Бэцынг і праваслаўны епіскап Харыапальскі Эмануіл (Сфяткос) Канстанцінопальскага Патрыярхату.

На малітве прысутнічалі таксама прадстаўнікі кіраўніцтва нямецкай дзяржавы. У набажэнстве прынялі ўдзел новапрызначаны федэральны канцлер Фрыдрых Мерц і федэральны прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Наталля Васілевіч падчас набажэства чытала малітоўныя прашэнні разам з прадстаўнікамі розных канфесій.

Для «Хрысціянскай візіі» гэты ўдзел — сімвалічны знак еднасці і хрысціянскай надзеі ў агульнаеўрапейскім кантэксце.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава