Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ксёндз Юхневіч амаль паўгады знаходзіцца за кратамі. У яго парафіі адбыўся штогадовы фэст

Ксёндз Юхневіч амаль паўгады знаходзіцца за кратамі. У яго парафіі адбыўся штогадовы фэст

Ксёндз Юхневіч амаль паўгады знаходзіцца за кратамі. У яго парафіі адбыўся штогадовы фэст

Мерапрыемства ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Cярод гасцей гэтым разам былі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і былы пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк, адхіленыя ад сваіх пасад на фоне палітычнага крызісу.

Гэта першы традыцыйны фэст у санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне без свайго пробашча, які з 8 траўня трывае за кратамі. Вядома, што святара Анджэя Юхневіча катавалі, а зараз пагражаюць фэйкавым абвінавачаннем у педафіліі.

Разам з Юхневічам быў затрыманы вікарый парафіі айцец Павел Лемех. Пасля «содняў» святар выйшаў на волю, пазней вымушана з’ехаў з Беларусі.

Для парафіі айца Юхневіча вызначаны часовы адміністратар — святар, які замяшчае пробашча, калі той не можа ажыццяўляць свае заданні. Зазвычай адміністратар выконвае свае задачы да моманту вырашэння сітуацыі пробашча. У шумілінскім санктуарыі часовым адміністратарам з’яўляецца ксёндз Яўгеній Шымановіч.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава