Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ціск на ксяндза Анджэя Юхневіча – яму пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых

 «Хрысціянскай візіі» стала вядома, што на ксяндза Анджэя Юхневіча, які знаходзіцца ў зняволенні з 8 траўня 2024 года, працягваюць ажыццяўляць ціск. Святар ужо перацярпеў катаванні і пагрозы ў зняволенні, першы раз наведаць душ яму дазволілі толькі пасля двух месяцаў знаходжання за кратамі. Ён абскарджваў пастановы датычна свайго арышту – прынцыповая пазіцыя Юхневіча і стала прычынай таго, што пераслед у дачыненні да яго з адміністратыўнага перайшоў у крымінальны.

Цяпер святару пагражаюць, што яму могуць выставіць фэйкавыя абвінавачанні, звязаныя са злачынствамі супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых. З падобнага кшталту пагрозамі сутыкаліся і іншыя служыцелі каталіцкага касцёлу ў Беларусі, аднак у выніку выпадкі падобных злачынстваў так і не былі даказаныя. Тым не менш, сам факт выстаўлення такіх абвіначванняў можа прывесці да разбурэння рэпутацыі чалавека.

Ксёндз Анджэй Юхневіч — святар ордэна Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, пробашч дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божаў Фацімскай у Шуміліна, кіраўнік каардынацыйнай групы пробашчаў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі. Ягоная рэпутацыя ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі бездакорная.

Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост

Вам таксама будзе цікава