Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ксёндз Кулік: “Біскуп абмяркоўваў маю справу з прадстаўнікамі дзяржавы і нунцыятурай Ватыкану”

Ксёндз Кулік: “Біскуп абмяркоўваў маю справу з прадстаўнікамі дзяржавы і нунцыятурай Ватыкану”

Ксёндз Кулік: “Біскуп абмяркоўваў маю справу з прадстаўнікамі дзяржавы і нунцыятурай Ватыкану”
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Амерыканскі каталіцкі партал OSV News апублікаваў артыкул пра актуальны стан Касцёла ў Беларусі. Журналіст Джонатан Лаксмур атрымаў каментарый ад нядаўна арыштаванага кс. Андрэя Куліка і прэсавага сакратара ККББ кс. Юрыя Санько.

Аўтар прыходзіць да высновы, што “ўмовы для беларускіх католікаў пагаршаюцца”.

???? “Нікому б не пажадаў такога — ніводнай гадзіны ў такім месцы», — падзяліўся сваім досведам арышту пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах кс. Андрэй Кулік. “Многія мае калегі за апошнія дзесяцігоддзі былі ў зняволенні па розных надуманых прычынах, не толькі тут, у Беларусі, і не мела значэння, што я быў каталіцкім святаром”.

Святар распавёў таксама, што парафія малілася за яго, а біскуп прасіў яго вызвалення. “Біскуп абмяркоўваў маю справу з прадстаўнікамі дзяржавы і нунцыятурай Ватыкана”, — распавёў мёрскі пробашч. Прэсавы сакратар ККББ кс. Юрый Санько, у сваю чаргу, пацвердзіў амерыканскаму выданню, што біскуп Алег Буткевіч стараўся “запэўніць, што яны (святары) не пакінутыя”.

Кс. Санько распавёў таксама пра прычыны маўчання афіцыйнага партала catholic.by пра арышт кс. Вячаслава Адамовіча, кс. Андрэя Куліка і а. Аляксандра Шаўцова. “Занадта далікатна для агалоскі”, — сказаў ён. Гэта пацвярджае меркаванне каталіка Арцёма Ткачука, які кажа што “хоць беларускія каталіцкія біскупы размаўляюць з уладамі, яны нічога публічна не гавораць па падобных пытаннях”.

@christianvision


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава