Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ксёндз-езуіт Віктар Жук, які ў мінулым годзе сам прайшоў праз затрыманне, заклікае пісаць лісты палітзняволеным

Ксёндз-езуіт Віктар Жук, які ў мінулым годзе сам прайшоў праз затрыманне, заклікае пісаць лісты палітзняволеным

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

«Я наогул не вельмі шмат лістоў напісаў палітзняволеным, а апошнім часам пісаў яшчэ радзей, бо нібыта шмат іншых справаў было – і яшчэ менш адпаведна атрымліваў адказаў. І тут напярэдадні Пасхі, пасля доўгага маўчання, атрымаў два лісты … ад тых, каму не пісаў. Так атрымалася, што адна з “жыхарак” 29-й камеры на Валадарцы паказала сваім сукамерніцам паштоўку ад мяне, і адна з іх – Вольга Залатар (яе, маці пяцярых дзяцей, сумна гісторыя ўсім добра вядомая) захацела напісаць па сваёй ініцыятыве каталіцкаму святару. На наступны дзень атрымаў яшчэ адзін ліст з той самай камеры – таксама ад каталічкі, але не “палітычнай”, а проста зняволенай па нейкай справе, якая знаходзіцца на 4 месяцы цяжарнасці і якой пагражае, як яна піша, да 15 (!) гадоў.

Сэрца баліць за гэтых жанчын-мацярэй… Яны не маюць нават Бібліі і малітоўнікаў, не кажучы пра шанец убачыць жывога каталіцкага святара. Яны просяць аб малітве, і я прашу вас далучыцца да малітвы за іх. Дзеля іх нельга спыняцца. “…бо я быў у вязніцы і вы (не) адведалі Мяне…” Давайце пісаць лісты зняволеным!»


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава