Ксёндз Барок на Радыё Свабода


ВячаслаўБарок
Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.
“Дзе цяпер знаходзіцца актыўны Ютуб-блогер ксёндз Вячаслаў Барок? Чаму ён пакінуў Беларусь і калі вернецца? Якія цяпер настроі вернікаў? І якую ролю цэрквы Беларусі могуць адыграць у разьвязаньні крызісу ў краіне? Пра гэта ў размове Сяргея Абламейкі з пробашчам парафіі ў Расонах ксяндзом Вячаславам Барком.”
Ксёндз Вячаслаў Барок ужо трэці раз за тыдзень дае інтэрв’ю незалежным медыя. Гэтым разам ён размаўляе з “Радыё Свабода”, а раней пагаварыў з “Белсатам” і ютуб-каналам “Мы вернёмся”. У цэлым можна адзначыць рост цікавасьці беларускай аўдыторыі да царкоўных прапаведнікаў за апошні год. Спадзяемся, аднак, што для такога кшталту размоваў будуць лепшыя нагоды, чым вымушаная эміграцыя.