Выступленні, допісы ў фэйсбуку, інтэрв'юКАНФЕСІІЛісты і зваротыМОВЫПа-беларускуПЕРАСЛЕДРыма-Каталіцкая ЦаркваСЛОВЫ

Ксёндз Андрэй Бульчак звярнуўся да беларусаў

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію».
Аб'ява аб заснаванні групы.
Місія групы.

Іншыя артыкулы

Ксёндз Андрэй Бульчак, грамадзянін Польшчы, які чатырнаццаць гадоў пражыў у Беларусі, збудаваў тут два касцёлы і быў вымушаны з’ехаць з-за пагрозы пераследу, падзяліўся сваім бачаннем галоўнае праблемы беларусаў — прыгнёту з боку ўлады, праз уціскі і страх.

Паводле меркавання ксяндза, гэта адчуваецца нават візуальна, бо ў беларусаў часта галава нібыта прыціснута да зямлі, а на імшы людзі стаяць з панурымі тварамі. А варта ім толькі адчуць сябе свабоднымі, як яны выпростваюцца і раскрываюць усе свае таленты.

Ён звярнуўся да беларусаў у размове з іншым пераследаваным святаром, ксяндзом Вячаславам Барком:

«Не трэба баяцца! Мы не выступаем супраць улады, выступаем толькі супраць зла, насілля, несправялівасці. І калі б наша ўлада зразумела, як добра жыць у мірным і добрым свеце, то тады можа і сама перайшла б на бок народа!»