Ксёндз аб усталяванай фігуры Божай Маці на ўездзе ў горад Жодзіна
Са слова ксяндза Міхаіла Цвячкоўскага ля нядаўна ўсталяванай фігуры Божай Маці на ўездзе ў горад Жодзіна:
«Мы не называем гэтую фігуру абярэгам, бо толькі рэлігійна неадукаваны чалавек і язычнік можа так яе назваць. Мы называем гэтую фігуру сімвалам асобаў веруючых.
Мы вельмі цешымся, што з дазволу гарадскіх уладаў гэтая фігура была адкрытая.
Таксама 17-га верасня ў дзяржаве быў аб’яўлены днём народнага адзінства. Гэта вельмі прыгожая ідэя. Касцёл навучае, што мір які вядзе да адзінства гэта не адсутнасць узброеных канфліктаў. Мір гэта гармонія чалавека. На пачатку з самім сабой, з бліжнім, з грамадствам. І гэта з’яўляецца вынікам глыбокіх адносінаў чалавека з Богам. Чалавек які пазнаў Бога, ніколі не будзе рабіць гвалту, насілля, несправядлівасці, хлусні.
Мір пачынаецца ў сэрцы чалавека. Калі сам чалавек ня мае міру, ён не здольны несці мір. Мір і адзінства, як навучае каталіцкі касцёл, ён не дасягаецца хлуснёй, насіллем, няпраўдай, несправядлівасцю, фальсіфікацыяй. Але здараюцца ў грамадстве такія выклікі, што да дасягнення адзінства і міру непазбежным з’яўляецца ўсведамленне крыўдзіцелем учыненага зла, просьба аб прабачэнне, рэкампенсата ці адшкадаванне за ўчыненае зло і пераканаўчая дэкларацыя што такое больш не паўтарыцца. Толькі такія дзеянні могуць быць стартам, пачаткам да паяднання і міру.
Сёння жыхары нашай краіны перажываюць глыбокі крызіс, таму менавіта ўсталяваны быў дзень малітвы аб адзінстве. Крызіс паказвае, што наша грамадства падзеленае, гэта з’яўляецца фактам. Адзінства не збудуецца загадам з гары, адзінства будуецца ў спазнанні Бога і прагненні гэтага ж Бога і адзінства.
Касцёл навучае, што той хто дапускаецца ганебных учынкаў, таму Бог, Марыя, колькі б разоў іх выявы не ўбачылі, будзе згрызотай сумлення».