Арганізацыя малітваў, сімвалічных дзеянняўПа-беларускуРыма-Каталіцкая ЦаркваСПРАВЫ

Каталікі-беларусы замежжа запрашаюць на інтэграцыйную сустрэчу

Яна адбудзецца 15-га красавіка ў Варшаве пры касцёле св. Аляксандра. Што гэта за сустрэча?

“Нас, беларусаў-каталікоў, вельмі шмат у Польшчы. Але многія з нас губляюцца сярод польскіх вернікаў, тым самым ігнаруючы — часамі несвядома — малітвы па-беларуску, што рэгулярна праходзяць у найвялікшых гарадах: Варшаве, Гданьску, Лодзі, Беластоку, Уроцлаве, Познані, Любліне”, — пішуць арганізатары. У праграме сустрэчы знаёмства, свабодны мікрафон, праца ў групах і, вядома, малітва.

На мерапрыемства запрашаюцца таксама вернікі іншых канфесій і людзі ў пошуку. Арганізатары падкрэсліваюць — “калі вы хочаце будаваць здаровую беларускую супольнасць – вам да нас”.

Уся падрабязная інфамарцыя пра з’езд сабраная на старонцы каталікоў-беларусаў Варшавы. Запіс на сустрэчу абавязковы. Форма тут.