Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі: Просім, каб нашая краіна не прымала ўдзел у гэтай вайне


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Беларускія біскупы падрыхтавалі адмысловы зварот. У ім яны выразілі заклапочанасць што “палітычны канфлікт паміж Расіяй і Украінай перайшоў у фазу вайны”.
“Мы суперажываем нашай паўднёвай суседцы Украіне, якая перажывае трагедыю”, — пішуць біскупы, — “сёння, калі вырашаецца будучыня не толькі Украіны, неабходна зрабіць усё магчымае, каб знайсці мірнае вырашэнне канфлікту”.
Біскупы заклікалі “каб тыя, ад каго гэта залежыць, не дапусцілі, каб нашая краіна прымала ўдзел у гэтай вайне”. Усіх вернікаў яны просяць пасціць і маліцца, а таксама аказваць пасільную дапамогу ўсім пацярпелым.
