Выступленні, допісы ў фэйсбуку, інтэрв'юКАНФЕСІІЛісты і зваротыМОВЫПа-беларускуРыма-Каталіцкая ЦаркваСЛОВЫ

Гродзенскі біскуп таксама выказаўся пра “ваенныя дзеянні” ва Украіне

Аляксандр Кашкевіч, гродзенскі ардынарый, папрасіў вернікаў дыяцызіі ахвяраваць усе велікапосныя практыкі за мір ва Украіне.

Па нашай інфармацыі кіраўнікі ўсіх рэлігійных аб’яднанняў Беларусі атрымалі нефармальны загад ад упаўнаважанага па справах рэлігій не выказвацца і не каментаваць уварванне Расіі ва Украіны. Нягледзячы на гэта, біскупы Буткевіч і Яшэўскі асудзілі вайну і назвалі яе агрэсіяй, а іншыя каталіцкія біскупы — “ваеннымі дзеяннямі” ці “канфліктам”.